Майстар-клас - Маляванне цішотак

15 руб.

Гісторыя і апісанне

Падчас майстар-класа вы даведаецеся, як працаваць з акрылавай фарбай на тканіне. Майстар дапаможа парадамі і раскрые тэхналогію малавання на цішотках.

Для каго:

  • Хто жадае зрабіць малюнак на цішотцы сваімі рукамі для сябе, сябра або сяброўкі.
  • Вы - DIY-гік. Любіце даследваць новыя тэхнікі і ручныя тэхналогіі.
  • Шукаеце сустрэчы ў рэале з камандай Гік-лаўкі.

Працягласць: 2 - 2,5 гадзіны

Што падрыхтаваць:

  • Цішотку, байку або іншую рэч, на якую вы збіраецеся наносіць выяву (пажадана, светлую).
  • Саму выяву (малюнак). Калі не маеце ідэй, мы можам прапанаваць ідэю і макет.
  • Адразу прадумаць памер, і калі ён больш за А4, даслаць інфармацыю нам. Мы дапаможам зарыентаваць, як лепей трафарэціць яе.

* Запісацца да ўдзелу можна па кнопцы ніжэй. Увага! Абірайце ў анкеце свой майстар-клас.

Удзельнічай