Майстар-клас "Ethernet нішцякі"

5 руб.

Гісторыя і апісанне

На майстар-класе мы ствараем упрыгожванні з ethernet кабелю. З дапамогай вітой пары і канэктараў можна стварыць аўтэнтычныя завушніцы, браслеты і нават сплесці пояс. Таксама можна ствараць іншыя вырабы, на якія хопіць фантазіі і кабелю.

Як выкарыстаць далей

  • Апранаць завушніцы на вечарыну для тэхнароў і праграмістаў. Яны дакладна зацэняць.
  • Насіць кулончык з канэктарам ад зглазу і кібер-атак у інтэрнэце. Разам з гэтым добра і паляпшаць свае веды пра сеткавую бяспеку.
  • Адчуць сябе крыху кабельшчыкам, які праводзіў у вас у хаце інтэрнэт, і пранікнуцца павагай да гэтай прафесіі.

* Запісацца да ўдзелу можна па кнопцы ніжэй. Увага! Абірайце ў анкеце свой майстар-клас.

Удзельнічай