Правілы
Мы хочам шчаслівых спажыўцоў.
Калі вы лічыце, што нешта вам не падыходзіць, мы гатовы памяняць тавар на іншы. Толькі скантактуйцеся з намі, і мы дапаможам вырашыць сітуацыю.
Частыя пытанні
Ці магчыма атрымаць тавар у рэале? Так.
- Абіраеце тавары.
- Праз форму "Звязацца з намі" адпраўляеце сваю замову.
- Пасля мы звяжамся з вамі і пацвердзім наяўнасць тавараў.
- Забраць тавар можна па адрасе: Мінск, вул. Захарава 77а, пам 2б.
- Зараз мы працуем па пятніцах з 17 да 21 гадзiны.
- Магчыма таксама дастаўка кур'ерам на працягу 2-3 дзён, кошт 4 рублі.
Як атрымаць тавар па пошце?
- Абіраеце тавары.
- Праз форму "Звязацца з намі" адпраўляеце сваю замову.
- Мы звяжамся з вамі і пацвердзім наяўнасць і замову з улікам дастаўкі поштай.
- Вы робіце аплату на рахунак. *Рахунак будзе дададзены, калі мы пачнем поўную працу (завершым краўдфандынг на суму замоваў звыш 100 рублёў).
- Як толькі мы атрымліваем аплату, штотыдзень у чацвер адпраўляем Белпоштай па азначаным вамі адрасе.
Якія спосабы аплаты вы маеце?
- Магчыма аплата наяўнымі пры атрыманні тавара,
- або аплата праз картку пасля ўдакладанення замовы па е-мейле.
Колькі каштуе дастаўка па Беларусі?
Мы карыстаемся паслугамі Белпошты. Кошты:
- да 100 гр. - 2 рублі
- да 200 гр. - 3 рублі
- да 300 гр. - 4 рублі
Як аформіць замову?
У поле "Паведамленне" на старонцы "Звязацца з намі" пазначце наступныя звесткі:
- дакладную назву тавара (*і нумар камплекта, які пазначаны на фота),
- колькасць,
- ваш кантакт (напрыклад, тэлефон),
- адрас (калі хочаце атрымаць тавар па пошце).
Чаму колеры на друкаваных налепках адрозніваюцца ад колераў на макетах?
Такое можа здарацца, таму што мы ствараем макеты ў свабодных графічных прыладах, яны збольшага працуюць з RGB-гамай, а друк робіцца са CMYK-гамы.
Як стаць аўтарам?
Мы пашыраем каманду Лаўкі і гатовы размяшчаць дызайны новых аўтараў. Вось крокі:
- Найперш, вам неабходна быць гатовым выкладаць зыходнікі на вашы працы ў адкрытым доступе (на гітхабе Лаўкі пад ліцэнзіяй СС BY-SA 4.0)
- Наступнае, дашліце фота сваіх работ і кошт, які хочаце атрымаць за іх, на пошту team@geeklauka.by
- Наколькі блізкія вам каштоўнасці "Фаланстэра", падумайце i далучайцеся да iншых нашых праектаў
У сваю чаргу мы гатовы ў Лаўцы пазначаць імя аўтара, ставіць спасылку на сац.сетку ці блог.
Засталіся пытанні?
Тэлефануйце на +375 29 8602312.