Цяльняшкі Пірацкі камітэт

40 руб.

Гісторыя і апісанне

На цяльняшцы - лагатып Пірацкага камітэта (Piratbyrån), швецкай некамерцыйнай арганізацыі, што займаецца прапагандай адмены капірайту. Ідэйная тэма для ўсіх, хто лічыць сучасны закон аб аўтарскім праве недасканалым і нават шкодным для развіцця культуры. Пірацкая цяльняшка падыходзіць і дзяўчынам і хлопцам.

Сімвал на цяльняшцы таксама з'яўляецца часткай эмблемы пірацкай бухты - аднаго з легендарных торэнт-трэкераў, які падняў сцяг палітычных піратаў і барацьбу за свабодныя веды па ўсім свеце.

Фота для Копімі цішоткі рабілася ў музеі Рэтракамп'ютараў у Мінску

Зыходнікі

Як прымяняць

  • Набыць цяльняшку з пірацкай касеткай і шукаць адзінадумцаў.
  • Апрануць цяльняшку і расшарыць сваю творчасць пад свабоднымі ліцэнзіямі.
  • Падарыць сяброўцы ці сябру, што слухае музыку з ВК і не саромеецца.

Памер і колер цішоткі: пазначайце ў замове.

* Замовіць тавар можна праз кантактную форму

Замовіць тавар